БЕЛ Ł РУС

Беларусу, якога затрымалі на вайсковай базе ў Гдыні, выставілі абвінавачанне

24.12.2025 / 16:13

Nashaniva.com

Двух украінцаў і аднаго беларуса прыцягнуць да суда за незаконнае пранікненне на вайсковую базу ў Гдыні ў лістападзе 2025 года. Пра гэта паведамілі польскія СМІ са спасылкай на гданьскую пракуратуру, піша «Белсат».

Порт у Гдыні. Фота: Iwankgb/wikipedia

Усе трое прызналі сваю віну і далі тлумачэнні следству. Спачатку справу вяла звычайная паліцыя, але пазней расследаванне перадалі вайсковай паліцыі.

Як удакладніў прадстаўнік пракуратуры ў Гданьску, расследаванне пачалося 24 лістапада. Абвінавачванні выставілі двум грамадзянам Украіны і аднаму беларусу за парушэнне недатыкальнасці тэрыторыі і незаконнае знаходжанне на вайсковым аб’екце. Гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 19 да 21 года, якія пастаянна жывуць у Польшчы.

Падчас затрымання ў іх забралі мабільныя тэлефоны і накіравалі іх на праверку ў Варшаву, дзе вайсковая паліцыя вывучае змест прылад.

Пра інцыдэнт стала вядома яшчэ 23 лістапада, калі тры пабочныя асобы трапілі на тэрыторыю зенітна-ракетнай часці ў Гдыні. Патруль змог затрымаць толькі беларуса — ён быў нецвярозы і сцвярджаў, што заблукаў ды не разумеў, дзе апынуўся. Двум іншым удалося ўцячы.

Пры аглядзе тэлефона затрыманага знайшлі фатаграфіі порта, а таксама звесткі пра пошук нейкай невядомай перасылкі.

Чытайце таксама:

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса

Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў агента беларускага КДБ

«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы

Каментары да артыкула