БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў рацэ Лошыца знайшлі цела 38‑гадовага мужчыны

25.12.2025 / 18:22

Nashaniva.com

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 24 снежня: у акваторыі ракі Лошыца мінакі заўважылі цела чалавека без прыкмет жыцця.

Загінулым аказаўся 38‑гадовы мужчына, паведамляюць ратавальнікі на вадзе. Цела знаходзілася ў вадзе на адлегласці пяці метраў ад берага, глыбіня там каля паўтара метра.

Мужчына быў у адзенні і абутку, ён ляжаў тварам уніз.

Ратавальнікі дасталі цела на бераг. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала смерць. Зараз следчыя высвятляюць абставіны здарэння і прычыну гібелі чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула