У Мінску прэзентавалі першы дзіцячы рэанімабіль беларускай вытворчасці
У Мінску прайшла прэзентацыя першага дзіцячага рэанімабіля беларускай вытворчасці. Тэлеграм-канал «МАЗ | Афіцыйна» паведаміў, што аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі створаны на базе «МАЗ-Купава».
Асноўная функцыя машыны — перавозка маленькіх пацыентаў, у тым ліку нованароджаных і неданошаных.
Рэанімабіль адправіўся ў Баранавіцкую дзіцячую гарадскую бальніцу, якая абслугоўвае каля 40 тысяч дзяцей у Брэсцкай вобласці.