БЕЛ Ł РУС

Лідар Еўрапейскай народнай партыі заклікаў накіраваць еўрапейскія войскі ва Украіну

26.12.2025 / 13:22

Nashaniva.com

Кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі Манфрэд Вэбер выступіў за размяшчэнне ва Украіне еўрапейскіх вайскоўцаў, у тым ліку салдат бундэсвера, пад агульнай еўрапейскай сімволікай. Паводле яго слоў, калі Еўропа сапраўды сур’ёзна кажа пра міратворчую місію, Германія не можа заставацца ўбаку, піша Bild.

Фота: Uwe Anspach / dpa (Photo by Uwe Anspach / picture alliance via Getty Images)

«Я хачу бачыць салдат з еўрапейскім сцягам на форме, якія разам з нашымі ўкраінскімі сябрамі будуць забяспечваць мір», — заявіў Вэбер.

Палітык таксама раскрытыкаваў сцэнар, пры якім мір ва Украіне забяспечвалі б выключна амерыканскія вайскоўцы. На думку Вэбера, «гэта не рашэнне, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп будзе гарантаваць мір толькі амерыканскімі салдатамі».

Гаворачы пра пазіцыю Масквы, Вэбер заявіў, што не бачыць з боку Уладзіміра Пуціна гатоўнасці да міру.

«Пуцін водзіць нас за нос. Ён сядзіць у Крамлі і радуецца таму, як Захад спрачаецца і расколваецца», — дадаў палітык.

Еўрапейская народная партыя, якую ўзначальвае Манфрэд Вэбер, застаецца найбуйнейшай і вядучай партыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула