БЕЛ Ł РУС

За дзень на пажарах загінула пяць чалавек

27.12.2025 / 10:52

Nashaniva.com

Гэта анамальны дзень — агулам ад пачатку года загінула 518 чалавек.

За 26 снежня 2025 года на пажарах па ўсёй тэрыторыі Беларусі загінула пяць чалавек, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Трагедыі адбыліся ў Гродна, у Свіслацкім, Навагрудскім, Мінскім і Гарадоцкім раёнах.

Агулам ад пачатку года на пажарах загінула 518 чалавек, то-бок у сярэднім па 1,58 ахвяры на дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула