БЕЛ Ł РУС

Гэты будынак у Баранавічах прадавалі за адну базавую, але цана на аўкцыёне скокнула да $40 тысяч

27.12.2025 / 12:21

Nashaniva.com

14 ахвотных змагаліся за права завалодаць будынкам.

На электронных таргах у Брэсцкай вобласці, арганізаваных абласным камітэтам дзяржаўнай маёмасці, будынак у Баранавічах плошчай 700 м² падаражэў амаль у 2800 разоў.

Яго былі гатовыя прадаць за адну базавую велічыню (42 рублі), але на аўкцыёне 14 удзельнікаў арганізавалі віртуальную бойку за будынак.

У выніку пераможца заплаціць 116 700 рублёў! Гэта больш за $40 тысяч.

Таргі сталі рэкорднымі ў 2025 годзе як па колькасці ўдзельнікаў, так і па росце кошту адносна пачатковай цаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула