БЕЛ Ł РУС

Пакуль у каляднай Еўропе людзі мерзлі, у Ісландыі тэмпература паднялася да 20 градусаў

28.12.2025 / 18:45

Nashaniva.com

Падчас Калядаў, калі многія еўрапейцы ўцяпляліся шалікамі і цяжкімі паліто, тэрмометр на паўночным востраве раптам паказаў летнія значэнні. Ва ўсходнеісландскім Сэйдысфьёрдзюры 24 снежня каля 23‑й гадзіны па мясцовым часе было 19,8°C, а ў Бакагердзі — 19,7°C, піша Bild.

Гэта новы снежаньскі рэкорд для Ісландыі. Папярэдні быў зафіксаваны 2 снежня 2019 года ў Квіскер'яры на паўднёвым усходзе, калі тэмпература таксама паднялася да 19,7 °C.

Біргір Эрн Хёскульдсан з ісландскай метэаслужбы растлумачыў, як магло здарыцца гэтае зімовае дзіва. Магутная вобласць высокага ціску на ўсход ад Ісландыі накіравала на востраў вільготнае і незвычайна цёплае паветра трапічнага паходжання. Моцны вецер каля гор стварыў моцны зыходны паток, які прагрэў мясцовасць да рэкордных значэнняў.

Тым часам у іншых раёнах Ісландыі на Куццю абвяшчаліся штармавыя папярэджанні, ішлі моцныя дажджы.

Чытайце таксама:

Ці будзе снег і мароз? Якога надвор'я чакаць у навагоднюю ноч

Сіноптыкі абяцаюць снег у наступныя дні

Мінус 40 і «Год без лета»: як кліматычная анамалія спарадзіла «Франкенштэйна», вампіраў і беларускую містыку

Каментары да артыкула