Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп пазваніў Пуціну
Перад сустрэчай з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагаварыў па тэлефоне з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Трамп заявіў, што гэта была «добрая і вельмі прадуктыўная тэлефонная размова».
Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін
«У мяне толькі што адбылася добрая і вельмі прадуктыўная тэлефонная размова з прэзідэнтам Расіі Пуціным перад маёй сустрэчай з прэзідэнтам Украіны Зяленскім», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.
Паведамленне пра тэлефонную размову Трампа і Пуціна пацвердзіў і прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Сустрэча Трампа з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім павінна пачацца а 21‑й гадзіне паводле беларускага часу.
Чытайце таксама:
Сустрэчу Зяленскага і Трампа перанеслі на некалькі гадзін раней
Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» Украіны ў мірных перамовах
Трамп сустрэнецца з Зяленскім у нядзелю ў Фларыдзе
Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення