БЕЛ Ł РУС

Калекцыянер займеў купюру з двума рознымі серыйнымі нумарамі і засумняваўся ў сапраўднасці

29.12.2025 / 10:15

Nashaniva.com

У Лідскі міжраённы аддзел Дзяржкамітэта судовых экспертыз звярнуўся мясцовы жыхар з заявай аб правядзенні тэхнічнай экспертызы рэквізітаў дакументаў. Мужчына патлумачыў, што з’яўляецца калекцыянерам.

Прадметам даследавання сталі фрагменты купюры Нацбанка наміналам 100 000 беларускіх рублёў узору 2000 года выпуску.

Першапачатковыя сумненні ў сапраўднасці і цэласнасці банкноты ўзніклі з-за наяўнасці двух розных серыйных нумароў на кожным з фрагментаў.

Судовымі экспертамі ўстаноўлена, што прадстаўленыя на экспертызу фрагменты раней складалі адзінае цэлае — грашовы білет Нацбанка наміналам 100 000 рублёў узору 2000 года выпуску, выраблены прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі дадзенага віду, першапачатковае змесціва якога падвяргалася тэхнічнаму змяненню шляхам падзелу яго на часткі (фрагменты) праз разрыў.

Наяўныя адрозненні ў рэквізітах — наяўнасць розных серыйных нумароў на адным грашовым білеце — абумоўлены адхіленнямі ад тэхналагічнага працэсу, дапушчанымі пры яго вытворчасці. Брак у вытворчасці купюр сустракаецца даволі рэдка.

Прыкметна, што менавіта такія «рэдкія банкноты» выклікаюць асаблівую цікавасць у калекцыянераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула