БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаецца на Новы год

29.12.2025 / 12:43

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 30 снежня — 1 студзеня.

У аўторак, 30 снежня, надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з поўначы Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег.

Днём у асобных раёнах чакаецца слабая мяцеліца. На дарогах краіны будзе ўтварацца галалёдзіца.

Ноччу -3..-9°С, максімальная днём -1..-7°С. 

31 снежня надвор'е ў Беларусі прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з поўначы Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег.

Уначы і раніцай месцамі па краіне будзе адзначацца завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -3…-10°С, ноччу па паўночным усходзе месцамі да -13°С.

1 студзеня адаб'ецца ўплыў няўстойлівых арктычных паветраных мас, у дзённы час на захадзе чакаецца перамяшчэнне франтальнага падзелу з тэрыторыі Польшчы. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. Днём у асобных раёнах чакаецца мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -9…-16°С, максімальная днём складзе ад -2°С па захадзе да -11°С па ўсходзе краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула