Паміж Мінскам і Масквой запусцяць начныя безупынныя «Ластаўкі»
Беларуская чыгунка і РЖД дамовіліся аб павелічэнні колькасці рэйсаў паміж сталіцамі. Навіною стане запуск начных «Ластавак», якія будуць курсіраваць без прыпынкаў. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік.
Паводле Рагожніка, новы фармат руху дазволіць не толькі скараціць час у дарозе, але і зняць праблему дэфіцыту квіткоў, які назіраецца апошнія два гады. Дакладны графік начных рэйсаў пакуль не вядомы.
Таксама ў снежні на рэйс выйшла дадатковая 10‑вагонная «Ластаўка» з двума бізнэс-вагонамі.