У 2025 годзе ў Беларусі загінула 106 дзяцей
Генпракуратура паведаміла трагічную статыстыку: паводле афіцыйных звестак, 106 непаўналетніх пайшлі з жыцця з-за знешніх фактараў у гэтым годзе.
Толькі за апошнія тры тыдні снежня зафіксавана 10 смяротных выпадкаў.
Да знешніх прычын гібелі адносяць ДТЗ (у іх загінула 25 дзяцей у гэтым годзе), пажары, няшчасныя выпадкі на вадзе, падзенні з вышыні (10 дзяцей выпалі з вокнаў) і іншыя траўмы.
Пра колькасць самагубстваў сярод непаўналетніх не паведамляецца.