БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка на «Гарызонце» даў старт рабатызаванай вытворчасці тэлевізараў са штучным інтэлектам

31.12.2025 / 10:46

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падчас наведвання холдынгу «Гарызонт» даў афіцыйны старт масаваму рабатызаванай вытворчасці тэлевізараў са штучным інтэлектам, піша БелТА.

Новы завод працуе па прынцыпе lights out, фактычна без удзелу чалавека. Усе ключавыя аперацыі выконваюць прамысловыя робаты і аўтаматызаваныя сістэмы, інтэграваныя ў скразную сістэму лічбавага кіравання вытворчым цыклам.

Паведамляецца, што на новым заводзе будуць выпускацца не проста тэлевізары, а аўтаматызаваныя прылады новага пакалення, якія аб’ядноўваюць у сабе функцыі мультымедыйнага цэнтра, інтэлектуальнага памочніка і цэнтра кіравання «разумным домам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула