БЕЛ Ł РУС

Тры мужчыны загінулі на пажары ў Мінскім раёне на Новы год

1.01.2026 / 22:5

Nashaniva.com

Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца.

Фота: МНС

Пажар здарыўся ў доме ў вёсцы Новы Двор Мінскага раёна ў 7 раніцы 1 студзеня. Загінулі тры мужчыны, паведамляе МНС.

Калі ратавальнікі прыехалі на месца, дом гарэў адкрытым полымем. На месцы здарэння працавалі 4 адзінкі пажарнай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула