БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць

2.01.2026 / 9:21

Nashaniva.com

У бальніцы з траўмамі дастаўлены 31 чалавек.

Колькасць загінулых у кавярні і гатэлі ў акупаванай частцы Херсонскай вобласці павялічылася да 27 чалавек, заявілі ў Следчым камітэце Расіі.

Сярод загінулых ёсць двое непаўналетніх. Апроч таго, у лякарні з траўмамі дастаўлены 31 чалавек.

«Губернатар»-калабарант Уладзімір Сальда заявіў, што УСУ нанеслі ўдар па Хорлах падчас святкавання Новага года.

Генштаб УСУ адмаўляе ўдар.

«Сілы абароны Украіны прытрымліваюцца норм міжнароднага гуманітарнага права і наносяць удары выключна па ваенных цэлях праціўніка, аб'ектах паліўна-энергетычнага комплексу РФ і іншых законных цэлях, маючы на мэце змяншэнне ваеннага патэнцыялу краіны-агрэсара», — заявіў спікер Генштаба Дзмітрый Ліхавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула