БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка «катэгарычна» асудзіў «акт амерыканскай агрэсіі супраць Венесуэлы»

3.01.2026 / 14:12

Nashaniva.com

Наталля Эйсмант у каментары крамлёўскаму агенцтву «РІА Новості» расказала пра рэакцыю яе начальніка на падзеі ў Каракасе. 

«Прэзідэнт Беларусі КАТЭГАРЫЧНА асуджае акт амерыканскай агрэсіі супраць Венесуэлы. Пра наступствы Аляксандр Лукашэнка гаварыў зусім нядаўна ў інтэрв'ю з амерыканскім журналістам. Пра тое, што гэта будзе другі В'етнам. І амерыканцам ён не патрэбны», — вось тэкст каментара прэс-сакратаркі Лукашэнкі.

У інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу Newsmax у сярэдзіне снежня кіраўнік Беларусі заклікаў ЗША і Венесуэлу да мірных перамоў і прарочыў, што ўварванне ў лацінаамерыканскую краіну стане для амерыканцаў «другім В'етнамам». Таксама Лукашэнка нібыта збіраўся абмеркаваць асабіста з Трампам сітуацыю ў Венесуэле. 

«Мадура не той чалавек, які ўсё кіне і сыдзе, уцячэ. Гэта моцны чалавек. Гэта «чавіст». Гэта як Чавес. Ён моцны мужык, прыстойны, разумны чалавек, з якім можна размаўляць і дамаўляцца», — заяўляў тады Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула