БЕЛ Ł РУС

У Салечніках затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 217 тысяч еўра

3.01.2026 / 15:26

Nashaniva.com

Мужчына спрабаваў увезці ў Літву больш амаль 42 тысячы пачак.

24 снежня на дарожным посце ў Салечніках затрымалі грамадзяніна Беларусі. Пры перасячэнні граніцы ён заявіў, што не вязе нічога забароненага і едзе на працу. 

Аднак калі мытнікі праверылі машыну з дапамогай сістэмы рэнтгену, у столі, падлозе і сценах аўтамабіля была знойдзеная кантрабанда, піша LRT.

Усяго ў мікрааўтобусе знайшлі 41 900 пачак вырабленых у Беларусі цыгарэт «NZ Gold», кошт якіх складае больш за 217 тысяч еўра.

Аўтамабіль і нелегальныя тытунёвыя вырабы былі затрыманыя, распачата дасудовае расследаванне паводле факту кантрабанды. Кіроўцу прызначылі меру стрымання — канфіскацыю дакументаў і падпіску аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула