БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура

3.01.2026 / 23:48

Nashaniva.com

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы Дэлсі Радрыгес выступіла са зваротам да народа. Трансляцыя была з Каракаса, хоць раней Reuters паведамляла, што Радрыгес у Расіі. 

Скрыншот звароту

Радрыгес заявіла, што пачала дзейнічаць рада абароны Венесуэлы, а ўрад гатовы абараняць краіну. Яна заклікала да спакою і адзінства.

Яна таксама асудзіла аперацыю ЗША па захопе Нікаласа Мадура і патрабавала вызвалення яго і жонкі.

«У Венесуэле ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура», — сказала Радрыгес.

«Мы ніколі больш не будзем калоніяй», — адзначыла яна.

Зварот трансляваўся з Каракаса, хоць раней Reuters паведамляла, што Радрыгес у Расіі. Радрыгес сядзела побач з высокапастаўленымі дзяржаўнымі дзеячамі, уключаючы міністра ўнутраных спраў Дыяздада Кабельё, старшыні Нацыянальнай асамблеі Хорхе Радрыгеса і некалькіх ваеначальнікаў.

Раней Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што Дэлсі Радрыгес правяла тэлефонную размову з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа і Каракас гатовы да супрацоўніцтва з Вашынгтонам. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула