БЕЛ Ł РУС

Самалёт з Мадура і яго жонкай прызямліўся ў Нью-Ёрку. Мадура вялі з мехам на галаве

4.01.2026 / 1:53

Nashaniva.com

На відэа трапіла, як былога прэзідэнта Венесуэлы выводзяць пад канвоем з самалёта.

Скрыншот CBS News

Самалёт з Нікаласам Мадура і яго жонкай Сіліяй Флорэс прызямліўся ў Нью-Ёрку, на авіябазе Нацыянальнай гвардыі Сцюарт. Іх выводзілі пад канвоем, больш за дзясятак федэральных агентаў. На галаву Мадура накінулі мех.

ЗША захапілі Мадура з яго жонкай 3 студзеня і вывезлі іх з Венесуэлы. Пару дасталі проста са спальні іх рэзідэнцыі. Спачатку іх вывезлі на верталёце, пасля пасадзілі на дэсантны верталётаносец USS Iwo Jima. Іх збіраюцца судзіць у ЗША.

63‑гадовы Нікалас Мадура ўзначальваў Венесуэлу з 2013 года. Захад не прызнаваў вынікі выбараў, згодна з якімі ён пераабіраўся на новыя тэрміны.

Чытайце таксама:

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Трамп назіраў захоп Мадура ў жывым эфіры. «ЗША будуць вырашаць, хто будзе кіраваць Венесуэлай далей»

Каментары да артыкула