БЕЛ Ł РУС

Вялікабрытанія і Францыя нанеслі супольны авіяўдар па аб'ектах «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі

4.01.2026 / 8:14

Nashaniva.com

У Мінабароны Вялікабрытаніі паведамілі, што знішчальнікі каралеўскіх ВПС далучыліся да французскіх самалётаў для нанясення сумеснага ўдару па падземным сховішчы зброі ў Сірыі, якое выкарыстоўвалася групоўкай «Ісламская дзяржава» (ІД).

Ілюстрацыйнае фота: брытанскі авіяносец «Куін Элізабэт». AP Photo/Ana Brigida, file

Згодна з заявай вайскоўцаў, сховішча знаходзілася ў гарах на поўнач ад Пальміры, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У снежні амерыканскія вайскоўцы нанеслі ўдары па дзясятках аб'ектаў ІД у Сірыі ў адказ на напад баевікоў на сірыйска-амерыканскі патруль у Пальміры, у выніку чаго загінулі тры амерыканцы.

Паводле звестак ААН, ІД па-ранейшаму мае ад 5000 да 7000 баевікоў у Сірыі і Іраку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула