БЕЛ Ł РУС

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі працягне кар'еру ў Сербіі

5.01.2026 / 14:54

Nashaniva.com

23‑гадовы форвард Аляксандр Шасцюк у хуткім часе стане гульцом каманды «Раднічкі» з Ніша.

Фота: Беларускі футбол

Пагадненне з найлепшым бамбардзірам чэмпіянату будзе разлічанае да лета 2028 года, піша «Беларускі футбол».

У мінулым сезоне за «Іслач» футбаліст правёў 31 матч ва ўсіх турнірах, у якіх вызначыўся 18 забітымі мячамі, трыма галявымі перадачамі, прычым у чэмпіянаце забіў 17 галоў.

Пасля 20 тураў «Раднічкі» займаюць 14‑е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Сербіі, маючы ў актыве 19 балаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула