БЕЛ Ł РУС

Жыхар Гродна падманваў маркетплэйс, падмяняючы тавары

6.01.2026 / 9:11

Nashaniva.com

Малады чалавек заказваў на папулярным маркетплэйсе брэндавыя тавары і іх копіі, пасля чаго мяняў упакоўкі і вяртаў падробку замест арыгінала, паведамляе СК.

Затым ён прадаваў рэчы па зніжанай цане на іншых гандлёвых пляцоўках, выкарыстоўваючы акаўнт сябра для канспірацыі.

Агульная сума шкоды перавысіла 4 тысячы рублёў, частку ён ужо кампенсаваў.

Падчас папярэдняга следства падазраваны прызнаў віну, растлумачыўшы свае дзеянні недахопам грошай. Ён выбіраў тавары з істотнай розніцай у цане паміж арыгіналам і копіяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула