БЕЛ Ł РУС

Мінчанка аформіла два крэдыты і ўзяла ў растэрміноўку чатыры айфоны, каб перавесці махлярам 40 тысяч рублёў

8.01.2026 / 9:55

Nashaniva.com

У Кастрычніцкае РУУС звярнулася 48‑гадовая жанчына і паведаміла, што ў месенджары атрымала паведамленне нібыта ад дырэктара сваёй арганізацыі, які папрасіў аказаць дапамогу прадстаўніку органаў з прычыны інвентарызацыі.

Фота: Getty Images

Далей з жанчынай звязаўся ілжэміліцыянт. Ён папярэдзіў, што аферысты завалодалі яе персанальнымі данымі і аформілі на яе імя крэдыт. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці і вобшуку ў кватэры, неабходна ўзяць «люстраны крэдыт» на тую ж суму і задэклараваць атрыманыя грашовыя сродкі, перавёўшы іх на спецыяльны рахунак.

Для пераканаўчасці жанчыне называлі рэальныя даныя супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе. Зверыўшы інфармацыю на афіцыйных сайтах, мінчанка паверыла людзям, якія тэлефанавалі, і аформіла два крэдыты, аднак патрэбную суму так і не атрымала.

Тады махляры пераканалі жанчыну аформіць растэрміноўку на чатыры дарагія мабільныя тэлефоны і ў найкарацейшы тэрмін прадаць іх за палову рыначнай вартасці.

Атрыманыя 40 тысяч жанчына перавяла на рахункі, пазначаныя махлярамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула