БЕЛ Ł РУС

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»

8.01.2026 / 20:6

Nashaniva.com

Урад Ірака зацвердзіў план нацыяналізацыі аперацый на нафтавым радовішчы «Заходняя Курна — 2», якое на 75% належыць расійскаму «Лукойлу» і з’яўляецца яго найбуйнейшым замежным актывам, паведамляе Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Thierry Monasse/Getty Images

На працягу года кіраванне радовішчам возьме на сябе дзяржаўная іракская кампанія Basra Oil. Мэта ўрада Ірака — забяспечыць бесперапынную здабычу нафты на фоне санкцый ЗША супраць «Лукойла». Падчас гэтага перыяду Basra Oil будзе выплачваць заробкі работнікам, аплачваць работу падрадчыкаў і несці іншыя аперацыйныя выдаткі.

Здабыча на радовішчы захоўваецца стабільнай — каля 465—480 тысяч бараляў на суткі.

«Заходняя Курна — 2» з’яўляецца адным з найбуйнейшых нафтавых радовішчаў у свеце, забяспечваючы прыкладна 0,5% сусветных паставак нафты і 9% здабычы ў Іраку.

«Лукойл» распрацоўвае радовішча з 2009 года, а камерцыйная здабыча там пачалася ў 2014-м. У лістападзе кампанія абвясціла форс-мажор пасля ўвядзення санкцый ЗША, якія, аднак, дазваляюць прадаць замежныя актывы. «Лукойлу» трэба завяршыць продаж да 17 студзеня.

Са звестак Reuters, сярод патэнцыйных пакупнікоў — амерыканскія нафтавыя гіганты Exxon Mobil, Chevron і прыватная інвестыцыйная кампанія Carlyle.

Чытайце таксама:

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»

Сусветныя цэны на нафту ўпалі да ўзроўняў 2021 года

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»

Расія страчвае кантроль над Усходняй Еўропай — але размова не пра Беларусь

Каментары да артыкула