БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

9.01.2026 / 9:49

Nashaniva.com

У Мінскім раённым выканаўчым камітэце адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях.

Старшыня Мінскага райвыканкама Дзмітрый Калясень паведаміў пра даручэнні, якія былі дадзены раніцай 9 студзеня, піша выданне «Прысталічча».

Заняткі адмянілі для тых вучняў, якія едуць у школу на арганізаваным транспарце. Акрамя таго, было аператыўна скарэктаваны расклад работы аўталавак.

— У любым выпадку яны павінны даехаць да кожнай вёскі па сваім маршруце, — падкрэсліў кіраўнік Мінскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула