На беларуска-польскай мяжы ўтварылася чарга на выезд
Па стане на 08:00 суботы там стаяць 470 легкавых аўтамабіляў і пяць аўтобусаў.
У пачатку тыдня чарга знікала, але ўчора пачала расці, магчыма, гэта было са снегападам.
Скрыншот з сайта Памежнага камітэта
У «Брузгах» стаяць дзевяць легкавых аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма. У «Бераставіцы» чэргаў няма.
На літоўскай мяжы чэргаў няма.