БЕЛ Ł РУС

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona

10.01.2026 / 17:52

Nashaniva.com

У Беларусі забаранілі продаж і ўвоз расійскага антыперспіранту Rexona «Пяшчотна і сакавіта», уключаючы наборы, у складзе якіх ён ёсць. Прадукт унеслі ў рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарта.

Экспертыза засведчыла, што склад антыперспіранту не адпавядае патрабаванням для парфумерна-касметычнай прадукцыі. Пры вытворчасці выкарыстоўваўся кампанент Butylphenyl methylpropional (ліліял), які прызнаны патэнцыйна небяспечным: ён можа выклікаць алергічныя рэакцыі, у тым ліку кантактны дэрматыт, і негатыўна ўплываць на рэпрадуктыўную сістэму.

У краінах ЕАЭС з 19 красавіка 2023 года Butylphenyl methylpropional забараняецца для выкарыстання ў новай парфумерна-касметычнай прадукцыі.

У дачыненні да Rexona прынятыя меры: забарона на рэалізацыю і ўвоз, зняцце з абарачэння і ануляванне дакументаў, якія пацвярджалі яе адпаведнасць.

Чытайце таксама:

Беларускія і расійскія актывы вытворцы Dove i Rexona перайшлі да вытворцы «Дыхлафоса»

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы

Каментары да артыкула