БЕЛ Ł РУС

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў

11.01.2026 / 0:13

Nashaniva.com

«Сутнасць новых падыходаў ЗША пры Трампе — адмова ад старой «мяккай сілы» на карысць жорсткага прагматызму і прамога ціску», — піша аўтар.

Дональд Трамп падчас сустрэчы ў амерыканскімі вайскоўцамі ў Японіі, 28 кастрычніка 2025. Фота AP Photo / Eugene Hoshiko

У тэлеграм-канале Сілы спецаперацый / ВДВ / спецназ з'явіўся кароткі, але ёмісты тэкст з ацэнкай новай палітыкі ЗША, як яе разумеюць сілавікі. Вось што адзначаецца. 

«▪️USAID і NED расфармаваныя (або моцна ўрэзаныя) пасля аўдыту Маска і DOGE — не з-за ізаляцыянізму, а з-за іх неэфектыўнасці, карупцыі і адсутнасці аддачы для Амерыкі. Доўгатэрміновае «гадаванне» апазіцыі, НДА і «каляровых рэвалюцый» адышло ў мінулае.

▪️ На змену прыйшла транзакцыйная палітыка:

— прамы шантаж і подкуп кіроўных эліт праз санкцыі, тарыфы, асабістыя ўгоды і эканамічныя рычагі;

— «Trump Corollary» да Дактрыны Манро — жорсткае дамінаванне ў Заходнім паўшар’і, недапушчэнне Кітая/Расіі/Ірана, кантроль міграцыі, наркатрафіку і рэсурсаў;

— элітныя спецпадраздзяленні як «дубінка шэрыфа» — хуткія хірургічныя ўдары, захопы, FAFO-аперацыі замест «вечных войнаў» (прыклады: Венесуэла, картэлі, Іран).

▪️ Усё пад лозунгам «America First»: менш ідэалогіі і глабальнага лідарства, больш выгады для ЗША, мінімізацыя выдаткаў і рызык. Гэта не адыход ад міру, а новы, больш грубы імперыялізм — без маскавання пад «дэмакратыю», — падсумоўвае канал сілаў спецаперацый.

«Сёння сітуацыя больш складаная. Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня.

«Лукашэнка пачаў усведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку, якім мы яго ведалі да 2022 года. Аднак пакуль няма прыкмет таго, што ён здольны саскочыць з расійскага танкера, на які з уласнай волі сеў, і які прэ ў тое ці іншае пекла», — так адкаментаваў яго выказванні Мікола Бугай.

Чытайце таксама:

Сітуацыя называецца «Мадура давыкабельваўся»

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку

Каментары да артыкула