БЕЛ Ł РУС

ЗША нанеслі ўдары па ІДІЛ у Сірыі

11.01.2026 / 16:56

Nashaniva.com

ЗША і саюзныя сілы 10 студзеня нанеслі ў Сірыі ўдары па «Ісламскай дзяржаве» (ІДІЛ). Гэта частка аперацыі «Удар сакалінага вока» (Hawkeye Strike), паведаміла Цэнтральнае камандаванне Узброеных Сіл ЗША.

Фота: U.S. Central Command / X

Міністр вайны ЗША Піт Хегсет напісаў у X: «Мы ніколі не забудзем і ніколі не адступім».

CBS News са спасылкай на чыноўніка паведамляе, што ЗША сумесна з саюзнікамі ўжылі больш за 90 высокадакладных боепрыпасаў па больш чым 35 цэлях. У аперацыі было задзейнічана больш за 20 самалётаў.

Аперацыя «Удар сакалінага вока» пачалася 19 снежня 2025 года. Падставай стала атака тэрарыстаў ІДІЛ 13 снежня ў горадзе Пальміра, у выніку якой загінулі двое амерыканскіх салдат і адзін перакладчык. Яшчэ трое салдат атрымалі раненні.

У рамках аперацыі планавалася знішчыць баевікоў і склады ўзбраенняў ІДІЛ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула