БЕЛ Ł РУС

«Белавія» стала лятаць у Пхукет

12.01.2026 / 9:10

Nashaniva.com

Беларуская авіякампанія стала лётаць у яшчэ адно месца Тайланда

На борце A 330‑200 быў 281 пасажыр, загрузка склала 100%, паведамляе кампанія.

Самалёт вылецеў учора з Мінска ў 22:25 і. павінен зараз прызямліцца.

Лятаць на Пхукет «Белавія» будзе раз на 10—11 дзён. Час у шляху складзе 10 гадзін туды і амаль 11 гадзін — назад

Сёння ў Пхукеце +30.

Квіткі даступныя ў складзе турпакета — падрабязнасці пра пералёт, кошт і іншую актуальную інфармацыю ўдакладняйце ў турыстычных аператараў.

8 студзеня «Белавія» ўпершыню адкрыла для сябе Тайланд рэйсам у Патаю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула