БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне мужчына загінуў падчас моцнага снегападу

13.01.2026 / 19:39

Nashaniva.com

49‑гадовы мужчына з аграгарадка Велямічы Столінскага раёна днём 8 студзеня выйшаў з дому і не вярнуўся. Ягоная маці звярнулася ў міліцыю. Пошукі ішлі некалькі дзён пры складаных умовах надвор'я і моцным снегападзе, паведамляе БелТА.

Фота ратавальнага атрада «Віцязь»

Днём 11 студзеня цела мужчыны знайшлі ў Велямічах пад снегам. Цялесных пашкоджанняў, якія маглі б сведчыць пра крымінальны характар смерці, не было.

Папярэдне мяркуецца, што прычынай смерці стала пераахаладжэнне.

Чытайце таксама:

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Адзенне дзяўчыны, знойдзенай у Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Каментары да артыкула