БЕЛ Ł РУС

Падлетак падпаліў петарду проста ў кватэры

14.01.2026 / 13:23

Nashaniva.com

Увечары ў аўторак у Магілёўскую абласную бальніцу даставілі падлетка. Як высветлілася, прычынай звароту сталі траўмы, атрыманыя ў выніку выбуху петарды.

Здарэнне адбылося ўчора каля 21:15. Падлетак вырашыў выкарыстаць петарду непасрэдна ў кватэры — у выніку выбух піратэхнічнага вырабу прывёў да траўм. У бальніцу хлопца даставілі бацькі.

«Хлопчык атрымаў множныя ранкі кісці, шыі і грудной клеткі», — паведамілі ў МНС. Паводле звестак ведамства, 13‑гадовы пацярпелы шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула