10 беларускіх тавараў дадалі да дзяржаўнага спісу якасці
У Беларусь з'явілася яшчэ 10 тавараў, якім прысвоены Дзяржаўны знак якасці па выніках 2025 года. Пра гэта 15 студзеня паведаміла прэс-служба Савета Міністраў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: kobrincheese.com
У спіс гэтым разам уключылі:
- кобрынскае марожанае-пламбір з водарам ванілі ў вафельным кубачку «1962» 12%-й тлустасці;
- малочны шакалад «Любімая Алёнка» фабрыкі «Камунарка»;
- вэнджана-вараны рулет з індычыны «Мясны арэх» Дзяржынскага агракамбіната;
- легкавы аўтамабіль Belgee X50 (СЗАА «Белджы»);
- універсальны пагрузчык AMKODOR W500C;
- машыну для ўнясення пылападобных хімічных меліярантаў МШХ-9 вытворчасці «Бабруйскаграмаш».
- садовыя арэлі «Александрыя» мазырскай фабрыкі «Ольса»;
- паўільняныя памякчаныя пледы Аршанскага льнокамбіната;
- дызельны рухавік MMZ-3LD Мінскага маторнага завода;
- кабелі з ізаляцыяй са сшытага поліэтылену 6−330 кВ ад ВА «Энергакамплект».
Раней дзяржаўны знак якасці быў прысвоены аднаму з збожжаўборачных камбайнаў «Гомсельмаш» і згушчанаму малаку «Ягорка» Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната.
Чытайце таксама:
Дзяржаўны знак якасці прысвоілі толькі адной з дзвюх беларускіх згушчонак. Дык Глыбокае ці Рагачоў?
Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»
У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?
Скандальная расійская сетка грамадскага харчавання «Ёбідаёбі» рэгіструе свой таварны знак у Беларусі