Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум
На наступным тыдні Святлана Ціханоўская едзе ў Давос, каб выступіць на Сусветным эканамічным форуме і правесці шэраг палітычных сустрэч, паведаміла яе прэс-служба.
Святлана Ціханоўская. Фота: LookByMedia
У цэнтры ўвагі дэмакратычнай лідаркі будуць палітвязні і спыненне рэпрэсій, а таксама шляхі выхаду з палітычнага крызісу.
«Для мяне важна, каб тэма Беларусі гучала, каб нас адрознівалі ад Расіі, а беларусаў — не прыроўнівалі да рэжыму», — заявіла Святлана Ціханоўская.
Чытайце таксама:
Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў
Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі