БЕЛ Ł РУС

Рамзан Кадыраў выклаў «кансерву» са сваім сынам, каб схаваць яго цяжкі стан

17.01.2026 / 20:45

Nashaniva.com

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў апублікаваў у сваім Telegram відэа з удзелам 18‑гадовага сына Адама пасля паведамленняў пра яго шпіталізацыю ў выніку цяжкога ДТЗ у Грозным.

Адам Кадыраў на нарадзе. Фота: t.me / RKadyrov_95

На відэа Адам Кадыраў, які займае пасаду сакратара Рады бяспекі Чачні, удзельнічае ў нарадзе з сілавікамі па пытаннях падрыхтоўкі да выбараў, а ў канцы роліка яго ўзнагароджваюць медалём «за заслугі ў павышэнні бяспекі» Запарожскай АЭС.

Аднак аналіз метаданых, праведзены расійскімі апазіцыйнымі СМІ, паказаў, што відэа было змантавана 15 студзеня, за дзень да аварыі. Інфармацыя ж пра ДТЗ і шпіталізацыю Адама з'явілася на дзень пазней, 16 студзеня. Наколькі вядома, пасля аварыі яго даставілі ў рэспубліканскую бальніцу Грознага ў цяжкім стане.

Далей, па даных рэсурса Flightradar, у ноч на 17 студзеня з Грознага ў Маскву вылецеў санітарны самалёт МНС, верагодна, для транспартавання пацярпелага, а следам — асабісты самалёт Рамзана Кадырава, які знаходзіўся ў Дубаі.

Афіцыйнай інфармацыі пра стан здароўя Адама Кадырава пакуль няма, аднак некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што ён у цяжкім стане знаходзіцца ў дзявятым хірургічным корпусе Боткінскай бальніцы Масквы.

Чытайце таксама:

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне

У Маскве прызямліўся санітарны самалёт, на борце якога можа знаходзіцца Адам Кадыраў. Следам сеў самалёт Рамзана Кадырава

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю

У Кадырава перасталі працаваць ныркі, Крэмль шукае новага кіраўніка Чачні — ГУР

Каментары да артыкула