Падлетак і двое дарослых атруціліся чадным газам у Лельчыцкім раёне
Інцыдэнт адбыўся ў аграгарадку Глушкавічы. Як праінфармавалі ў абласным МНС, незадоўга да паўночы 18 студзеня ратавальнікам паступіла паведамленне аб шпіталізацыі трох чалавек з атручваннем чадным газам, піша БелТА.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА
Мужчына 1973 года нараджэння з сужыцелькай 1981 года нараджэння і яе сынам 2013 года нараджэння былі дома. Растапіўшы печ, яны заўчасна закрылі юшку коміна.
Неўзабаве жыхары дома адчулі недамаганне. Выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду пацярпелыя былі шпіталізаваныя. Падраздзяленні МНС не прыцягваліся.