БЕЛ Ł РУС

Цяпло ў Мінску пакуль не вярнулі цалкам

20.01.2026 / 10:55

Nashaniva.com

Энергетыкi дэмантуюць пашкоджаны ўчастак цеплатрасы ў Мінску, яны працавалі ўсю ноч.

Фота: Мінэнерга

У працы былі задзейнічаныя больш за 170 чалавек, паведамляе Мінэнерга.

Зараз працягваецца работа па дэмантажы пашкоджанага кампенсатара трубаправода, вядзецца падрыхтоўка да яго замены. Работы ўскладнены ўмовамі надвор’я — ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 19 градусаў.

З улікам размяшчэння пашкоджанага ўчастка цепламагістралі выкарыстанне спецыяльнай тэхнікі было ўскладнена — шэраг тэхналагічных аперацый выконваўся брыгадамі амаль уручную.

Мінэнерга падкрэслівае, што прымаюцца ўсе неабходныя меры для як мага хутчэйшага завяршэння работ і аднаўлення нармальнага рэжыму цеплазабеспячэння спажыўцоў.

Раніцай у панядзелак, 19 студзеня, адбылося пашкоджанне цепламагістралі па вуліцы Акадэміка Карскага ў Мінску. У выніку жыхары адразу пяці раёнаў сталіцы — Фрунзенскага, Маскоўскага, Цэнтральнага, Савецкага і Кастрычніцкага — выявілі, што іх батарэі астылі, а з кранаў знікла гарачая вада.

Вяртанне цяпла ў кватэры адбылося толькі пад вечар.

Чытайце таксама:

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

У Мінску вяртаюць цяпло ў дамы пасля аварыі на цеплатрасе

Тэмпературу вады ў трубах зменшаць пасля заўвагі Лукашэнкі

Каментары да артыкула