БЕЛ Ł РУС

Віктар Марціновіч напісаў кнігу для дзяцей

20.01.2026 / 14:57

Nashaniva.com

У выдавецтве «Адкрытая кніга» выйшла гісторыя для дзяцей «Хлопчык, у якога не было хваста» аўтарства Віктара Марціновіча.

Гэтай «экалагічнай казкай для хвастатых і бясхвостых» Віктар Марціновіч дэбютуе як пісьменнік для дзяцей, піша bellit.info.

«Ці ўяўлялі вы калі-небудзь, гладзячы сваю любімую котку, што яна (альбо іншая, падобная да яе пухнатая асоба) можа стаць цікавай суразмоўцай? А яшчэ сяброўкай па прыгодах, падарожжах, авантурах? Ці паверыце, што ваша котка можа быць у чымсьці нават разумнейшай за вас? А ў яе павольным бесклапотным свеце прыстойным гаворачым істотам нястала не мець хваста… Аднойчы хлопчык Лёша раптоўна апынуўся ў свеце, дзе жывуць бесклапотныя і гарэзлівыя істоты. Жывуць чалавечым, на першы погляд, жыццём. Але менавіта людзей у гэтым свеце якраз няма. І невядома, ці знойдзецца хаця б адна жывая душа, што чула пра такую «жывёлу», гаворыцца ў анатацыі.

Кнігу можна набыць у беларускіх кнігарнях, а таксама замовіць праз Wildberries.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула