БЕЛ Ł РУС

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?

20.01.2026 / 18:0

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон апошнімі днямі амаль заўсёды з’яўляецца на публіцы ў сонцаахоўных акулярах: відаць, каб схаваць пачырванелае вока. Так, нядаўна ён з імі з’явіўся на сустрэчы ў Елісейскім палацы, прысвечанай будучыні Новай Каледоніі.

Эмануэль Макрон у акулярах. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

«Прабачце за гэтыя акуляры — гэта праз невялікую праблему», — цытуе прэзідэнта Францыі Le Parisien. Макрон адзначыў, што іх яму давядзецца насіць яшчэ некаторы час і папрасіў «цярпець» яго ў такім выглядзе.

20 студзеня на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе ён таксама з’явіўся ў сініх акулярах. Раней, падчас навагодняга звароту да французскага войска, прэзідэнт Францыі паказаўся з прыпухлым і пачырванелым вокам і запэўніў, што гэта «зусім не небяспечна».

Макрон жартаваў, што ягоныя акуляры можна ўспрымаць як «міжвольную апеляцыю да песні «Eye of the Tiger» амерыканскай рок-групы Survivor, намякаючы на знакамітую сцэну з фільма «Рокі III», у якой удзельнічаў Сільвестр Сталоне, і падкрэсліваючы сімвал рашучасці.

Чытайце таксама:

Макрон адхіліць запрашэнне Трампа ўвайсці ў склад Рады міру

Трамп паабяцаў увесці 200‑працэнтны тарыф на французскія віны

У Еўропе абмяркоўваюць стварэнне як альтэрнатывы НАТА новага абарончага саюза з удзелам Украіны

Макрон: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі для Украіны цяпер забяспечвае Францыя

У Францыі вынеслі прысуд па справе аб цкаванні Брыжыт Макрон

Каментары да артыкула