БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру

20.01.2026 / 18:37

Nashaniva.com

Ён абавязаўся выконваць статут арганізацыі, аб чым падпісаў адпаведны дакумент.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У паведамленні прэс-службы Лукашэнкі адзначаецца, што гэта робіцца «ў поўнай адпаведнасці з прадугледжанай працэдурай, якая была пазначаная ў лісце прэзідэнта ЗША Дональда Трампа».

«Мяне вабіць тое, што гэтая Рада міру, яе дзеянні, магчымасці могуць распаўсюдзіцца на іншыя часткі планеты», — заявіў Лукашэнка.

«Перш за ўсё, можа быць, і Украіне мы дапаможам, зможам наблізіць мір, зможам паўплываць на кіраўніцтва ўкраінскае. Вось гэта мяне больш за ўсё вабіць, а не тое, што мы ўжо моцна дапаможам Газе. Я ведаю свае магчымасці і магчымасці Беларусі», — прызнаўся ён.

Трамп паклікаў у Раду міру больш за 50 краін, у тым ліку і Расію.

Чытайце таксама:

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь

Каментары да артыкула