Уіткаф і Кушнер сустрэліся ў Давосе з прадстаўніком Пуціна
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стывен Уіткаф і зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер у Доме ЗША ў Давосе падчас Міжнароднага эканамічнага форуму сустрэліся са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Расіі Кірылам Дзмітрыевым, паведаміла расійскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС.
Джарэд Кушнер, Кірыл Дзмітрыеў і Стыў Уіткаф. Фота: РИА-Новости
Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны, прэсу на яе не пускалі.
Пасля сустрэчы Уіткаф назваў перамовы «вельмі пазітыўнымі», а Дзмітрыеў адзначыў, што іх перамовы ў Давосе праходзяць «канструктыўна» і ўсё больш людзей падтрымліваюць пазіцыю Расіі.
Падрабязнасцей пра тэму сустрэчы бакі не раскрываюць, але чакалася, што ў асноўным на ёй будуць абмяркоўвацца пытанні завяршэння расійска-ўкраінскай вайны і амерыканскага мірнага плана.
Чытайце таксама:
Уіткаф і Кушнер збіраюцца прыехаць у Маскву і сустрэцца з Пуціным
Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу
Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету
Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй
Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь