Джэй Дзі і Уша Вэнс чакаюць чацвёртае дзіця
У допісе ў X жонка віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса, Уша Вэнс, паведаміла, што цяжарная і з нецярпеннем чакае нараджэння хлопчыка ў канцы ліпеня.
Уша Вэнс і Джэй Дзі Вэнс падчас абеду з амерыканскімі вайскоўцамі на базе ў Грэнландыі вясной мінулага года. Фота: Jim Watson — Pool / Getty Images
У Вэнса і яго жонкі трое малых дзяцей: Эван (2017), Вівек (2020) і Мірабэль (2021).
Джэй Дзі Вэнс раней актыўна заклікаў да павелічэння нараджальнасці ў ЗША. «Дазвольце мне сказаць вельмі проста: я хачу больш дзяцей у Злучаных Штатах Амерыкі», — заявіў ён у 2025 годзе.