БЕЛ Ł РУС

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

22.01.2026 / 14:17

Nashaniva.com

З 22 студзеня «Гроднааблаўтатранс» запускае новую сістэму аплаты праезду ў 10 гарадах Гродзенскай вобласці: Ліда, Слонім, Ваўкавыск, Смаргонь, Навагрудак, Ашмяны, Шчучын, Астравец, Масты, Скідзель, паведамляе «Гродзенская праўда».

Для аплаты праезду ў гарадскіх аўтобусах дастаткова проста прыкласці транспартную карту «Бусел» да валідатара.

Перад пачаткам паездкі кіроўца актывуе сістэму, прыклаўшы да валідатара сваю спецыяльную карту. Далей пры ўваходзе ў аўтобус пасажыр падносіць транспартную карту «Бусел» да валідатара — прылада менш чым за 1 секунду зафіксуе аплату і адлюструе адзін з наступных экранаў:

Кантралёр падчас праверкі аплаты праезду перавядзе валідатары ў рэжым кантролю, што прывядзе да іх блакіроўкі. Пасажыру неабходна прад’явіць кантралёру сваю карту, прыклаўшы яе да спецыяльнай мабільнай прылады з усталяванай праграмай.

Інфармацыю пра колькасць астатніх паездак можна будзе даведацца, прыклаўшы транспартную карту «Бусел» да валідатара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула