БЕЛ Ł РУС

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»

23.01.2026 / 11:20

Nashaniva.com

59‑гадовы Дзмітрый Шышкоў асуджаны па крымінальным артыкуле «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Магілёўскі абласны суд вынес прысуд 59‑гадоваму былому следчаму Дзмітрыю Шышкову. Былога следчага судзілі па артыкуле 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Яму прысудзілі ці хімію з накіраваннем, ці калонію. Аднак тэрмін невядомы — тэарэтычна Шышкоў мог цалкам адбыць яго ў СІЗА або атрымаць умоўнае пакаранне.

Дзмітрый Шышкоў — былы следчы. У 2010‑м быў пастаўлены начальнікам следчага ўпраўлення УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пазней яго адправілі працаваць у Следчы камітэт.

Апошняе месца працы — інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». Праўда, матэрыялаў за яго подпісам не адшукаць. Магчыма, у агенцтве Шышкоў адказваў за бяспеку. У эфіры АНТ сцвярджалі, што Шышкова звольнілі адтуль за палітычныя погляды ў 2023-м.

У сакавіку 2024 года на АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі», выраблены на імя Шышкова. Аднак дакумент відавочна быў фэйкавым. Прозвішча следчага па-беларуску напісалі з памылкай — праз рускую «и».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула