БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне расказалі, як прайшоў першы дзень перамоў у Абу-Дабі

23.01.2026 / 23:41

Nashaniva.com

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў паведаміў, што ў Абу-Дабі прайшоў першы дзень перамоў паміж украінскай, расійскай і амерыканскай дэлегацыямі. Паводле яго слоў, абмяркоўваліся ўмовы завяршэння вайны і далейшыя крокі перамоўнага працэсу.

Фота: ТАСС

Разам з Умеравым удзел у сустрэчы ад Украіны прымалі кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў, яго першы намеснік Сяргей Кісліца і кіраўнік фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія.

Ад амерыканскага боку прысутнічалі спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер, прадстаўнік Федэральнай службы закупак Джош Грунбаўм, міністр арміі генерал Дэніел Дрыскал і камандуючы сілаў НАТА ў Еўропе генерал Алекс Грынкевіч.

Расійскую дэлегацыю ўзначальвалі прадстаўнікі вайсковай разведкі і арміі.

Умераў паведаміў, што 24 студзеня пройдуць наступныя сустрэчы, у якіх возьмуць удзел начальнік Генштаба Украіны генерал Андрэй Гнатаў і намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны генерал-лейтэнант Вадзім Скібіцкі. Пасля кожнага этапу перамоў украінская каманда будзе дакладваць пра вынікі прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зеленскаму.

Напярэдадні перамоў сам Зеленскі паведаміў, што трохбаковыя перамовы Украіна — ЗША — Расія адбудуцца ў пятніцу і суботу.

Перад пачаткам сустрэч прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія патрабуе вываду украінскіх войскаў з Данбаса, бо лічыць гэта важнай умовай для перамоў аб заканчэнні вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула