БЕЛ Ł РУС

«Таксі — дорага, каршэрынг быў танней». Мінчанка выпіла два літры віна і села за руль

24.01.2026 / 15:20

Nashaniva.com

Інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль каршэрынгу на сталічным Партызанскім праспекце.

Увагу супрацоўнікаў ДПС прыцягнула тое, як няўпэўнена ехала жанчына-кіроўца. Дзяўчына патлумачыла сваю манеру кіравання тым, што ўпершыню села за руль аўтамабіля з аўтаматычнай каробкай перадач. Аднак высветлілася, што прычына была іншая.

Амаль адразу стала відавочна, што мінчанка знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Медыцынскае асведчанне гэта пацвердзіла: 2 праміле алкаголю ў выдыханым паветры.

Пазней дзяўчына прызналася, што за вечар выпіла два літры віна. На відэа яна таксама распавяла, што не скарысталася таксі, бо кошт паездкі быў занадта высокі, а каршэрынг здаваўся таннейшым.

Цяпер кіроўцу чакае штраф у памеры 200 базавых велічынь (9000 рублёў) і пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула