БЕЛ Ł РУС

Перамовы ў Абу-Дабі завяршыліся

24.01.2026 / 15:56

Nashaniva.com

Перамовы Украіны, ЗША і Расіі ў Абу-Дабі завяршыліся, — паведаміла журналістам прэс-сакратар сакратара РНБА Рустэма Умерава Дыяна Давіцян.

Перамовы прайшлі «пазітыўна» і «канструктыўна», сказаў журналіст Axios Барак Равід. Па яго словах, яшчэ адзін раўнд перамоў адбудзецца ў Абу-Дабі на наступным тыдні.

Перамовы пачаліся ўчора, а сёння працягнуліся. У цэнтры ўвагі ўчарашніх перамоваў былі буферныя зоны і механізмы кантролю. Сустрэчы праходзілі ў розных фарматах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула