Наўседа: Веру, што аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў
Падчас імшы ў Кафедральным саборы ў Вільні, прысвечанай гадавіне паўстання 1863—1864 гадоў, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што намаганні паўстанцаў адкрылі шлях новым формам супраціву, а традыцыя свабоды назаўжды аддзяліла літоўцаў, палякаў, украінцаў і беларусаў ад Расіі, піша LRT.
Фота: LookByMedia
Наўседа падкрэсліў, што прыклад Украіны паказвае: імкненне да свабоды немагчыма перамагчы.
«Менавіта атрыманая ў спадчыну традыцыя свабоды назаўжды аддзяліла нашы народы — літоўцаў, палякаў, украінцаў, беларусаў — ад Расіі, якая прыкладала ўсе намаганні, але так і не змагла разбурыць гэтую нябачную, але надзвычай трывалую мяжу», — заявіў Наўседа.
Паводле слоў прэзідэнта, імкненне да свабоды суправаджала продкаў ад аднаго паўстання да іншага, дапамагала перажыць новыя хвалі рэпрэсій, прымусовай індактрынацыі і знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці. Паводле яго слоў, тое ж абавязацельства перад свабодай захоўваецца і па гэты дзень.
«Сёння мы бачым гэта найбольш выразна ў барацьбе Украіны. (…) Прыклад Украіны найбольш ясна паказвае, што сапраўднае, шчырае імкненне да свабоды немагчыма зламаць. Аднойчы вырваўшыся як магутная сіла, яно пакідае незабыўны след у сэрцах і думках людзей. Забойствы, рэпрэсіі і прапагандысцкі ціск толькі яшчэ больш згуртуюць, узмацняюць рашучасць супраціўляцца і набліжаюць перамогу. Як я веру, аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў», — падкрэсліў Наўседа.