БЕЛ Ł РУС

Праверка гатоўнасці Узброеных сіл будзе праходзіць да вясны

26.01.2026 / 12:59

Nashaniva.com

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях стварэння адукацыйнага цэнтра падрыхтоўкі кадраў перспектыўных напрамкаў, піша БелТА.

Фота: Мінабароны

Лукашэнка нагадаў, што зараз з 16 студзеня праводзіцца праверка Узброеных сіл. «Яна будзе праходзіць у гэтых сур’ёзных умовах да вясны», — заявіў ён.

Лукашэнка таксама адзначыў, што зараз «проста ўсе паехалі дахам» ад беспілотных лятальных апаратаў. «Цэлыя заводы, фабрыкі выпускаюць. І не толькі ўкраінцы і расіяне, якія сёння з іх дапамогай ваююць. І яны даволі эфектыўна ваююць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён задаўся пытаннем, наколькі сапраўды дапамогуць Беларусі беспілотныя лятальныя апараты, калі браць ваенныя дзеянні?

«Вельмі яны нам дапамогуць у лясіста-балотнай мясцовасці? Асабліва ў лесе. У стэпе, пустыні ўсё як на далоні: «птушку» (гаворка пра БПЛА) запусціў, мэту знайшлі — атакуем, нічога не перашкаджае. А як у лесе? Зноў жа, гэта мае разважанні», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула