БЕЛ Ł РУС

Генадзь Коршунаў стварыў новую даследчую ініцыятыву — Беларуская сацыялагічная група

26.01.2026 / 14:02

Nashaniva.com

Вядомы беларускі сацыёлаг, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў абвясціў пра стварэнне новага праекта — «Беларуская сацыялагічная група». Гэта адбылося пасля завяршэння ягонай супрацы з Цэнтрам новых ідэй.

Новая ініцыятыва стане асноўнай пляцоўкай для публікацыі аналітыкі, экспертызы і вынікаў свежых даследаванняў каманды Коршунава.

Першай працай новага праекта стала справаздача, прысвечаная спецыфіцы рэпрэсій у Беларусі ў 2025 годзе.

Коршунаў запрасіў усіх зацікаўленых падпісвацца на тэлеграм-канал групы, каб сачыць за назіраннямі і навуковымі звесткамі аб стане беларускага грамадства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула